Grameen Bank | |
---|---|
Заснаванне | 1983 |
Заснавальнікі | Мухамад Юнус |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | фінансавыя паслугі[d] і financial service activities, except insurance and pension funding[d][2] |
Прадукцыя | мікрафінансаванне[d] |
Сайт | grameenbank.org (англ.) |
Grameen Bank (бенг.: গ্রামীণ ব্যাংক, даслоўна «Сельскі банк») — мікрафінансавая арганізацыя і банк, заснаваны Мухамадам Юнусам у Бангладэшы. Банк займаецца выдачай невялікіх пазык (мікракрэдытаў, або «грэмінкрэдытаў») бедным, не патрабуючы закладу[3].
Банк быў заснаваны ў 1976 годзе як даследчы праект Мухамада Юнуса па вывучэнні таго, як распрацаваць сістэму прадастаўлення крэдытаў сельскай беднаце. У кастрычніку 1983 года Grameen Bank быў упаўнаважаны нацыянальным заканадаўствам Бангладэша дзейнічаць як незалежны банк.
Банк значна вырас у перыяд з 2003 па 2007 год. Па стане на студзень 2011 года агульная колькасць пазычальнікаў банка складала 8,4 мільёна чалавек, 97% з якіх складаюць жанчыны[4]. У 1998 годзе «Праграма недарагога жылля» банка атрымала ўзнагароду World Habitat Award . У 2006 годзе банк і яго заснавальнік Мухамад Юнус былі сумесна ўдастоены Нобелеўскай прэміі міру.